Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шосты дзень галадоўкі ў Жодзіне, якую трымаюць шасьцёра юнакоў<b/>


Міхал Стэльмак, Менск Гэта Зьміцер Чарткоў, Аляксандр Вінаградаў, Яўген Валкавец, Сяржук Мурашка, Павал Каранюхін і Сяржук Марчык. Яны пратэстуюць супраць выключэньня з навучальных установаў дэмакратычнай моладзі.

За апошнія дзевяць месяцаў сямёра юных жодзінцаў былі пазбаўленыя права навучаньня ў розных установах краіны за ўдзел у апазыцыйных акцыях. Спробы юнакоў паасобку апратэставаць выключэньне ня мелі посьпеху. Таму яны й пачалі 25 траўня галадоўку з разьлікам прыцягнуць грамадзкую ўвагу да праблемы парушэньня ў Беларусі канстытуцыйных правоў моладзі, якая не падзяляе палітыкі цяперашняй улады.

Напачатку галадавалі чацьвёра юнакоў, затым 27 траўня да іх далучыліся яшчэ двое. Пяцёра з галадоўнікаў–жодзінцы, 19-гадовы Сяржук Марчык – з Баранавічаў. Зазначым таксама, што Павал Каранюхін і Сяржук Мурашка–непаўнагадовыя. Дарэчы, якраз аднаўленьне Сяржука Мурашкі, які да нядаўняга часу навучаўся ў Жодзінскім палітэхнікуме, адно з галоўных патрабаваньняў удзельнікаў акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG