Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скончыўся першы тур выбараў у Лібане-апазыцыя ўжо сьвяткуе перамогу


БЭЙРУТ. У Лібане скончыўся першы тур галасаваньня ў парлямэнцкіх выбарах. Галасаваньне ў першых пасьля вываду зь лібанскай тэрыторыі сірыйскіх войскаў выбарах адбудзецца ў чатыры этапы – на пачатку абіраюцца дэпутаты ад Бэйруту. Выбарчы блёк, які узначальвае Саад аль-Харыры – сын забітага ў лютым сёлета прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры, ужо сьвяткуе перамогу 10 сваіх кандыдатаў у сталіцы. (Харыры) Тое, што адбываецца цяпер, для нас мае вялікае значэньне, бо мой бацька хацеў бачыць Бэйрут аб’яднаным. І сёньня галасаваць будуць за адзінства, да якога імкнуцца лібанцы. Мы пабачым гэта ў Бэйруце. У нашым сьпісе розныя партыі і гэта сапраўднае адзінства, якое мы ўжо прадэманстравалі ў дзень пратэстаў 14 сакавіка”. Заявіў Саад аль-Харыры.
XS
SM
MD
LG