Лінкі ўнівэрсальнага доступу

40 000 вайскоўцаў заблякавалі Багдад


БАГДАД. Ірацкія сілы бясьпекі пачалі сёньня ў Багдадзе буйнамаштабную апэрацыю супраць паўстанцаў. 40 тысячаў вайскоўцаў заблякавалі сталіцу. У Іраку сёньня ад выбухаў загінулі прынамсі 9 чалавек, а каля 20 былі параненыя. Сьмяротнікі ўзарвалі замінаваныя аўтамабілі ў горадзе Тоўз на поўначы Іраку і недалёка ад гораду Мадаін. Каля паселішча Хальканія ад выбуху бомбы, закладзеная на ўскрайку дарогі, загінуў амэрыканскі марскі пехацінец, а каля горадзе Амара ў такіх самых абставінах загінуў брытанскі жаўнер. Між тым на ірацка-сірыйскай мяжы знойдзеныя целы 10 мусульманаў-шыітаў на якіх бачныя сьляды катаваньняў. Паводле ўладаў, гэта пілігрымы, якія вярталіся з Сірыі.
XS
SM
MD
LG