Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вылучэньне Уладзіміра Коласа адзіным кандыдатам адбылося ў лясных умовах


Любоў Лунёва Сёньня ў лесе непадалёк ад Радашковічаў адбыўся Трэці ўсеагульны з’езд інтэлігенцыі. На ім прадстаўніком на адзінага кандыдата ад апазыцыі ў наступных прэзідэнцкіх выбарах быў вылучаны Уладзімір Колас, адзін з заснавальнікаў Беларускага гуманітарнага ліцэя і Рады інтэлігенцыі.

Больш за сотню чалавек сабраліся на ў лесе, недалёка ад Радашковічаў. Арганізатары з''езду патлумачылі, што ў Менску арэндаваць памяшканьне было немагчымым. Перад дэлегатамі выступіў старшыня Рады інтэлігенцыіі Уладзімір.Колас. У сваёй прамове ён заклікаў прадстаўнікоў інтэлігенцыі пераадольваць ізаляванасьць. Сп.Колас выказаў падзяку сябрам з Клюбу каталіцкай інтэлігенцыі з Польшчы Марэку Келяноўскаму, Паўлу Брашкоўскаму, а таксама дырэктару аналітычнага цэнтра "Сусьветная лябараторыя" з Грузіі Сасо Кіткарашвілі за тое, што яны прыехалі на з''езд. Дэлегаты з''езду прынялі тэкст адозвы наконт паўнамоцтваў А.Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта. Абраная рада прагаласава за вылучэньне У.Коласа прэтэндэнтам на адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 г.

Што тычыцца міліцыі, то спачатку да арганізатараў мелі прэтэнзіі супрацоўнікі ДАІ, яны папрасілі паставіць аўтамашыны ў іншае месца, гэта пры тым, што яны стаялі ў лесе. Крыху пазьней на месца правядзеньня з''езду прыехаў палкоўнік патрульна-паставой службы Аляксандр Барсукоў. Супрацоўнікі міліцыі здымалі ўсё на камэру а потым з''ехалі.

Пазьней для дэлегатаў ляснога з’езду адбыўся бардаўскі канцэрт.
XS
SM
MD
LG