Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскі ўрад атрымаў права разьвіваць ядзерную праграму


ТЭГЕРАН. Рада вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі Ірану зацьвердзіла закон, які дае ўраду права разьвіваць ядзерную праграму. Парлямэнт ўхваліў гэты закон яшчэ 15 траўня, але канчаткова зацьвердзіць яго мусіла Рада. Эўрапейскі Зьвяз і ЗША дамагаюцца частковага спыненьня іранскай ядзернай праграмы, перадусім экспэрымэнтаў ва ўзбагачэньні ўрану. Чарговы раўнд перамоваў Эўразьвяз-Іран павінен адбыцца напрыканцы чэрвеня – у пачатку ліпеня.
XS
SM
MD
LG