Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна будзе шукаць новых крыніц энэргіі


КІЕЎ. Міністар энэргетыкі ЗША Сэм’юэл Бодман і прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка заявілі ў пятніцу, што Кіеў павінен узмацніць сваю энэргетычную незалежнасьць. Амаль усе энэрганосьбіты Ўкраіна атрымлівае цяпер з Расеі. Выступаючы перад журналістамі пасьля сустрэчы з Бодманам, прэм’ер Украіны назвала пошукі новых крыніц энэргіі задачаю “надзвычайнай важнасьці”.

У часе сустрэчы ў Кіеве былі абмеркаваныя магчымасьці замены ядзернага паліва расейскай вытворчасьці ва ўкраінскіх рэактарах амэрыканскім палівам.
XS
SM
MD
LG