Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка абяцае сялянам у 2010 годзе 300 даляраў месячнага заробку


Ганна Соусь, Менск Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што Беларусь павінна рыхтавацца працаваць ва ўмовах Усясьветнай гандлёвай арганізацыі (УГА).

“Калі Расея туды ўвойдзе, вакол нас краіны будуць краіны з пэўнымі мытнымі і падатковымі рэжымамі, і мы абавязаныя будзем дзейнічаць ў дадзеных умовах”, сказаў кіраўнік Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь ужо “фактычна жыве ў гэтых умовах і дзейнічае як сябар Усясьветнай гандлёвай арганізацыі”. І таму, паводле Лукашэнкі, цяпер трэба стварыць максымум таго, што ёсьць у дзяржаваў сяброў Усясьветнай гандлёвай арганізацыі, каб быць канкурэнтназдольнымі.

Выступаючы сёньня на рэспубліканскім сэмінары ў рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэньня сяла на 2005-2010 гады, Лукашэнка паабяцаў, што ў 2010 годзе заробкі ў сялянаў будуць вышэй за 300 даляраў.
XS
SM
MD
LG