Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямецкі парлямэнт ухваліў эўраканстытуцыю


БЭРЛІН, ПАРЫЖ. Нямецкі парлямэнт канчаткова ўхваліў канстытуцыю Эўрапейскага Зьвязу. Нямеччына – дзявятая краіна, якая ратыфікавала канстытуцыю аб’яднанай Эўропы. Каб дакумэнт набыў сілу, ратыфікацыя мае быць праведзена ўва ўсіх 25 краінах Эўразьвязу.

Лідэры Нямеччыны й Гішпаніі Гергард Шрэдэр і Хасэ Люіс Радрыгес Сапатэра прыбываюць у Парыж, каб паспрабаваць дапамагчы прэзыдэнту Францыі Жаку Шыраку пераканаць французаў прагаласаваць за праект канстытуцыі Эўразьвязу на рэфэрэндуме 29 траўня. Звыш паловы французаў – 55 працэнтаў – паводле апошніх апытаньняў, выказваюцца супраць канстытуцыі.

Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак, выступаючы ў пятніцу па тэлебачаньні, сказаў: “Мы павінны добра разумець, што рашэньне, якое нам трэба прыняць, знаходзіцца па-за традыцыйнымі палітычнымі падзеламі. Яно ня левае і ня правае. Пытаньне ня ў тым, каб сказаць ураду “так” ці “не”. Ад гэтага рашэньня залежыць наша будучыня, будучыня нашых дзяцей, Францыі і Эўропы”.
XS
SM
MD
LG