Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: папраўкі ў Крымінальны кодэкс


АНКАРА. Парлямэнт Турэччыны зацьвердзіў сёньня новую рэдакцыю Крымінальнага кодэксу краіны. Унясеньне паправак у Крымінальны кодэкс было галоўнай перадумоваю для пачатку абмеркаваньня пытаньня аб далучэньні Турэччыны да Эўразьвязу. Парлямэнт ухваліў папраўкі, якія перш за ўсё маюць палепшыць стандарты правоў чалавека ў краіне. Назіральнікі, аднак, заяўляюць, што зьмены не прынясуць сур’ёзнага паляпшэньня, і адзначаюць, што, паводле адной з паправак, у турму ў Турэччыне можна трапіць за непавагу “да фундамэнтальных нацыянальных інтарэсаў”.
XS
SM
MD
LG