Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейцы вінаватыя ў падаражаньні кватэр у Менску?


БелаПАН Намесьнік міністар архітэктуры і будаўніцтва Міхаіл Абрамчук вынайшаў прычыну рэзкага росту цэнаў на жытло ў Менску. Паводле яго гэтыя цэны "нагналі" расейцы, якія нібыта актыўна скупляюць кватэры ў беларускай сталіцы.

Пра гэта Міхаіл Абрамчук заявіў, выступаючы у Палаце прадстаўнікоў. З выступу намесьніка міністра найбольш радыкальныя высновы зрабіў дэпутат Віктар Кучынскі, які заявіў: "Хутка ў нас у сталіцы будуць жыць толькі іншаземцы, а мы, беларусы, будзем перабірацца ў зямлянкі".

Акрамя скупкі жыльля, яшчэ адным фактарам росту кошту кватэраў Міхаіл Абрамчук назваў павышэньне іх сабекошту ў сувязі з ростам цэнаў на будматэрыялы і энергарэсурсы.

Дэпутат Васіль Хрол аднак выказаў меркаваньне, што ў "незвычайным росьце кошту жыльля ў значнай ступені вінаваты сам урад, які абмяжоўвае зьдзелкі з кватэрамі на другасным рынку. З-за недахопу прапановы, па законах рынкавай эканомікі, адбываецца рост цэнаў – зазначыў Васіль Хрол.
XS
SM
MD
LG