Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька сустракаецца ў Кіеве з прадстаўнікамі ўкраінскай улады


Юры Сьвірко, Кіеў Лідэр Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адмаўляецца назваць усіх сваіх суразмоўцаў, аднак вядома, што ён прыехаў у Кіеў на запрашэньне прэм’ер-міністра Крыму Анатоля Матвіенкі – лідэра Ўкраінскай рэспубліканскай партыі “Сабор” і паплечніка кіраўніцы ўраду Ўкраіны Юліі Цімашэнкі.

Арганізацыяй візыту спадара Лябедзькі ў Кіеў займаўся дарадца крымскага прэм’ера ў інфармацыйных пытаньнях Міхаіл Падаляк – той самы менскі журналіст, якога амаль год таму дэпартавалі зь Беларусі.

Пэўная сакрэтнасьць гэтага візыту выкліканая тым, што новая ўкраінская ўлада вывучае шляхі дапамогі беларускай апазыцыі.

Працяг тэмы: • А.Лябедзька: “У 20006 выбараў ня будзе – мы арыентуемся на вуліцу"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG