Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы расейскі міністар адмовіўся ад экстрадыцыі ў Расею


ЖЭНЭВА. Яўгеній Адамаў ня даў згоды на добраахвотную экстрадыцыю ў Расею . Пра гэта паведаміў адвакат былога расейскага міністра ядзернай энэргетыкі. Раней Адамаў не пагадзіўся на добраахвотную экстрадыцыю ў ЗША. Цяпер швайцарскі суд будзе вырашаць, якой краіне выдаць Адамова. У ЗША яго абвінавачваюць у крадзяжы 9 мільёнаў даляраў, выдзеленых Расеі Вашынгтонам, а ў Расеі былы міністар абвінавачваецца ў махлярстве.
XS
SM
MD
LG