Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шырак апошні раз заклікаў ухваліць эўрапейскую Канстытуцыю


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак зрабіў сёньня апошнюю спробу пераканаць французаў падтрымаць праект эўрапейскай Канстытуцыі. З заклікам сказаць канстытуцыі “так” Шарак выступіў па нацыянальным тэлебачаньні. Паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў супраць Эўраканстытуцыі ўва Францыі выступаюць 55% грамадзянаў. Рэфэрэндум на эўрапейскай Канстытуцыі адбудзецца ўва Францыі ў гэтую нядзелю. Канстытуцыя ня будзе прынятая, калі супраць яе выкажацца хаця б адна з 26 краінаў Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG