Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскія партнэры "Маладога Фронту" выказваюць падтрымку Севярынцу і Статкевічу


Павло Зуб''юк, Кіеў Украінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны альянс" сёньня абнародавала заяву з нагоды затрыманьня Севярынца і Статкевіча.

"Нацыянальны Альянс" зьяўляецца партнэрам "Маладога Фронту". Альянс, пяць сяброў якога пасьля затрыманьня у Менску ня маюць права наведваць Беларусь, як і абяцаў, не спыняе падтрымкі сваіх беларускіх сяброў. Сёньня ён абнародаваў заяву, у якой выказаў падтрымку затрыманым Севярынцу і Статкевічу.

У заяве, між іншым, гаворыцца: "Нацыянальны Альянс лічыць, што беларуская улада чарговы раз паказвае страх перад уласным народам. Гэтым палітычным працэсам антынародны рэжым хоча ў чарговы раз запужаць беларускае грамадзтва перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 году. Мы не сумняемся, што рэжыму Лукашэнкі, які дажывае свае апошнія дні, прыйдзецца адказаць за ўсе злачынствы, у тым ліку і за суд над Севярынцам й Статкевічам. Наша арганізацыя абяцае сваю падтрымку й дапамогу беларускім пабрацімам у іхнай барацьбе з апошняй дыктатурай у Эўропе".

Заяву камэнтуе старшыня «Нацыянальнага Альянсу» Ігар Гузь:

(Гузь: ) "Нацыянальны Альянс", ведаючы пра падзеі, якія адбываюцца са спадарамі Севярынцам і Статкевічам не застаецца абыякавым да гэтага працэсу. Сваёй заявай, распаўсюджанай сярод украінскіх і беларускіх СМІ ён выказвае свае абурэньне і гатоўнасьць спрыяць тым прынцыпам, якія мы дэкляравалі пад час падпісаньня дамовы з "Маладым Фронтам", а менавіта падтрымцы і абароне палітвязьняў у Беларусі".
XS
SM
MD
LG