Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ута Цапф: “Відавочна, што ў Менску проста ня хочуць двухбаковых кансультацыяў”


Алена Струвэ, Менск Старшыня рабочай групы ПА АБСЭ па Беларусі Ута Цапф ў інтэрвію Радыё Свабода заявіла, што ліст намесьніка старшыні Палаты прадстаўнікоў з просьбай пра перанос тэрміну кансультацыяў ня стаў для нечаканасьцю.

(Цапф: ) “Так-так. Я атрымала ад спадара Сяргея Забалотца ліст, зь якога вынікае, што яны ў Менску, маўляў, пачалі падрыхтоўку да кансультацыяў, аднак вымушаныя ўсё спыніць, паколькі сам спадар Забалоцец трапіў у шпіталь і таму, зразумела, кансультацыі трэба перанесьці на іншы час.

Але ж, уся справа ў тым, што падобныя пераносы тэрмінаў назіраюцца ўжо ня ў першы раз, і ўсе дамоўленасьці адносна прамежкавых тэрмінаў ніколі ня выконваліся. Карацей, сам ліст мяне ніколькі не зьдзівіў. Відавочна, што ў Менску проста ня хочуць падобных кансультацыяў.

Што мы можам зрабіць са свайго боку? Мы мусім сустрэцца і абмеркаваць, як надалей будаваць нашу працу ў падобных умовах. Лічу, што мы ніяк ня мусім адмаўляцца ад новага тэрміну сэмінару, калі такі сэмінар усё ж адбудзецца, як гэта было заплянавана ў Эдынбургу. Але я ў гэтым вельмі сумняюся.

Больш таго, усё гэта вельмі сумна. Бо нашыя партнэры – не афіцыйны Менск, не ўрадавыя структуры, а парлямэнтары. Мы пра ўсё дамовіліся зь імі яшчэ летась. Аднак дамоўленасьці гэтыя ніяк не выконваюцца. Канечне, мы ўсё гэта будзем абмяркоўваць на чарговай сэсіі ПА АБСЭ ў Вашынгтоне ў ліпені.”
XS
SM
MD
LG