Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветная гандлёвая арганізацыя пагадзілася пачаць перамовы з Тэгеранам


ЖЭНЭВА. Усясьветная гандлёвая арганізацыя пагадзілася пачаць перамовы з Тэгеранам аб прыёме Ірану ў гэтую арганізацыю, хаця афіцыйнай заявы ў гэтай справе яшчэ няма. Злучаныя Штаты і Швэйцарыя, якія раней блякавалі рашэньне аб перамовах усясьветнай гандлёвай арганізацыі з Іранам, гэтым разам ня мелі нічога супраць. Амбасадар Ірану ў Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў Махамэд Альбразі вітаў гэтае рашэньне. (Альбразі) “Гэтае рашэньне доўга затрымлівалася і я станоўча ацэньваю тое, што яно нарэшце было прынятае. Гэта дае новыя магчымасьці для гандлёвага супрацоўніцтва паміж Іранам і міжнароднай супольнасьцю” Напярэдадні, пасьля сканчэньня чарговага раўнда перамоваў паміж Іранам і Эўразьвязам, міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро паведаміў, што Іран, хаця гэта і здараецца не ўпершыню, але паабяцаў спыніць свае ядзерныя распрацоўкі ў тым ліку і ва ўзбагачэньні ўрану.
XS
SM
MD
LG