Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супярэчлівыя паведамленьні пра аз-Заркаўі


БАГДАД. У інтэрнэце з’яўляюцца супярэчлівыя паведамленьні што да лідэра экстрэмістаў у Іраку Абу Мусабы Аз-Заркаўі, які, як мяркуецца, быў паранены. Раней сёньня на адной з інтэрнэт-старонак з’явілася інфармацыя нібыта ад Аль-Кайды, што пакуль Заркаўі ня вылечыцца, яго зьменіць іншы ваяўнік. Праз некалькі гадзінаў на гэтай жа старонцы гэтая інфармацыя была абвергнутая. Міністар унутраных справаў Іраку Баян Бакір Салах заявіў сёньня, што аз-Заркаўі сапраўды паранены, але міністар адмовіўся назваць крыніцу інфармацыі. У сваю чаргу амэрыканскія вайскоўцы ўжо заяўлялі, што ў іх няма ніякай інфармацыі аб тым, што кіраўнік аль-Кайды ў Іраку быў паранены. Між тым ў Багдадзе ад выбуху замінаванага аўтамабіля загінулі 3 чалавекі, каля дзесятка – параненыя.
XS
SM
MD
LG