Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саакашвілі: грузінская рэвалюцыя прыкладам для беларускіх змагароў за свабоду


ТБІЛІСІ. У Грузіі адзначаюць сёньня дзень незалежнасьці. Грузінская дэмакратычная рэспубліка паўстала ў 1918 годзе. У Тбілісі прайшоў найбольш вялікі вайсковы парад у гісторыі сучаснай Грузіі. Прэзыдэнт краіны Міхаіл Саакашвілі заявіў, што тэрытарыяльная цэласнасьць Грузіі будзе адноўленая і выказаўся за мірнае ўрэгуляваньне абхазскага і асэтынскага канфліктаў. У часе прамовы, грузінскі прэзыдэнт узгадаў таксама і Беларусь. (Саакашвілі) “Грузінская рэвалюцыя натхніла вызваленчыя рухі на блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі, Кіргізстане. Прыклады гэтай рэвалюцыі даюць сілы змагарам за свабоду ў Беларусі”
XS
SM
MD
LG