Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран: пагадненьні з Эўразьвязам могуь "не пратрымацца доўга"


ТЭГЕРАН. Галоўны ўпаўнаважаны Ірану ў справе перамоваў з Эўрапейскім зьвязам Хасан Раўхані заявіў сёньня ў дзяржаўным тэлебачаньні, што пагадненьне з Эўразьвязам, якое было дасягнутае ўчора, можа не пратрымацца доўга, калі іранскае кіраўніцтва адкіне вынікі перамоваў. У часе ўчорашніх пермоваў у Жэнэве Іран і Эўразьвяз дамовіліся працягнуць перамовы напрыканцы ліпеня каб дасягнуць цьвёрдай згоды, што да іранскай ядзернай праграмы. Іран пацьвердзіў таксама, што ня будзе займацца вытворчасьцю ўзбагачанага ўрану.
XS
SM
MD
LG