Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будуць і якім чынам ЗША ўплываць на палітыку ў краінах былога СССР?


Аляксей Дзікаівцкі, Прага Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш казаў, што ў часе другога прэзыдэнцкага тэрміну сканцэнтруе сваю ўвагу на пашырэньні дэмакратыі ў сьвеце і што ЗША маюць заслугі ў дэмакратызацыі Грузіі і Ўкраіны. Але паводле адмыслоўцаў калі вядзецца пра Азэрбайджан і Узбэкістан, Вашынгтон мусіць падтрымліваць асьцярожны балянс паміж сваімі эканамічнымі і стратэгічнымі інтарэсамі і імкненьнем грамадзянаў гэтых краінаў да дэмакратыі.

Тры тыдні таму, прамаўляючы на плошчы ў Тбілісі, Джордж Буш падкрэсьліў, што будзе падтрымліваць маладыя дэмакратыі.

(Буш: ) “Цяпер на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі аж да Блізкага ўсходу мы бачым аднолькавае жаданьне да свабоды, што гарыць у сэрцах маладых людзей. Яны патрабуюць свабоды, і атрымаюць яе”.

Ад таго часу ў дзьвюх краінах рэгіёну гэтае жаданьне было выказанае – ва Ўзбэкістане і Азербайджане. Белы Дом і Джярждэпартамэнт ЗША выказаліся за дэмакратычныя рэформы ва Ўзбэкістане, дзе ў часе нядаўніх пратэстаў загінулі сотні людзей.

У Азербайджане пасьля арыштаў дзесяткаў апазыцыянэраў, амэрыканская амбасада ў Баку паставіла пад сумнеў абяцаньні ўладаў гэтай краіны правесьці восеньню свабодныя выбары.

Невядома як адміністрацыя Буша можа дапамагчы дэмакратычным рухам ва Узбэкістане, але ў Азербайджане ужо пачынаецца дапамога недзяржаўным арганізацыям праз фундацыю “Эўразія”, якая часткова фінансуецца ўрадам ЗША.

Марына Отаўэй з вашынгтонскага цэнтру Фонд Карнэгі для міру ва ўсім сьвеце заявіла Радыё Свабода, што Азэрбайджан і Узбэкістан спазнаюць гэтак званы пэрыяд “паўторных пераменаў” – першыя перамены прыйшлі з распадам Савецкага Саюзу, а цяпер час зьмяніць посткамуністычных лідэраў, якія ўвесь гэты час заставаліся пры ўладзе.

Паводле спадарыні Отаўэй, амэрыканскі ўрад падзелены што да таго, як і ці ўвогуле дапамагаць посткамуністычным краінам ня іхным шляху да дэмакратыі.

З аднаго боку, ёсьць стары падыход – пакінуць усё як ёсьць, але ёсьць і іншы магчымы падыход, пра які гаворыць Марына Отаўэй:

(Отаўэй) “У Дзярждэпартамэнце шмат разважаюць над тым, чаму мы навучыліся з гэтых дэмакратычных пераменаў у посткамуністычных дзяржавах. Што мы даведаліся з “паўторных пераменаў” – ад зьвяржэньня Мілошавіча ў Сэрбіі да пераменаў ва Ўкраіне – што магло б быць выкарыстанае ў іншых краінах?”

Якая пазыцыя пераможа? Марына Отаўэй кажа, што на яе думку цяпер Дзярждэпартамэнт сканцэнтруецца на дапамозе краінам, дзе гэтая дапамога прынясе карысьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG