Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пашыраюцца чуткі аб павышанай радыяцыі


RFE/RL У Менску сёньня множацца чуткі аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Паводле інфармацыйна-даведачнай службы “Інфалінія”, на нумар 085 было найбольш шмат тэлефанаваньняў наконт магчымага здарэньня. Менчукі цікавіліся нумарамі выратавальных службаў, каб асабіста удакладніць сытуацыю.

У гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода міністар прыроды і навакольнага асяродзьдзя Лявонцій Харужык абвергнуў чуткі і патлумачыў, што на працягу трох апошніх дзён радыяцыйны фон на межах Беларусі не мяняецца, знаходзіцца ў норме.

Па словах міністра, электронная сыстэма маніторынгу, якая разьмешчаная уздоўж зьнешніх межаў Беларусі, кантралюе штатную сытуацыю. У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Алег Голубеў называў мажлівай прычынай чутак вучэньні грамадзянскай абароны сталіцы, падчас якіх маглі быць выкарыстаны радыязвароты да насельніцтва ў асобных мікрараёнах горада.

Больш падрабязная інфармацыя пра тое, чаму былі усхваляваныя жыхары Менску, прагучыць на нашым радыё у ранішнім інфармацыйным выпуску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG