Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 25 траўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 25 траўня.

“ЛіМ”, 1965 год. Паведамляе С.Міско:

“У Цэнтральным гістарычным архіве Літоўскай ССР я адшукаў два апавяданні і адну інтэрмедыю на беларускай мове, напісаныя ў 1725 годзе лацінкай. Імя аўтара пакуль што высветліць не ўдалося. Знойдзеныя апавяданні былі, відаць, першымі прафесіянальнымі беларускімі апавяданнямі… У архіве ёсць таксама шмат запісаў беларускага фальклору. Захавалася, напрыклад, 316 прыказак, запісаных у 1776 годзе В.Загорскім… З іншых цікавых знаходак можна адзначыць яшчэ рукапіс камедыі В.Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” на ўкраінскай мове”.

“Вечерний Минск”, 1985 год:

“28 траўня Першы аўтобусны парк ладзіць апытаньне пасажыраў, якіх перавозіць гарадзкі маршрут №26, з мэтай пацьвердзіць званьне “Маршрут высокай культуры абслугоўваньня” паводле ацэнкі пасажыраў. Адміністрацыя, партыйны і прафсаюзны камітэты Першага аўтобуснага парку зьвяртаюцца з просьбай да пасажыраў 26 маршруту прыняць актыўны ўдзел у правядзеньні апытаньня… З гэтай мэтаю ў дзень апытаньня ў салёнах аўтобусаў будуць знаходзіцца работнікі парку і выдаваць пасажырам анкеты, на падставе якіх будзе зроблена ацэнка работы маршруту”.

“Добры вечар”, 1995 год. Заява Эдуарда Ханка:

“На жаль, газэта “Свободные новости полюс” без узгадненьня са мной апублікавала чарнавы варыянт інтэрвію… што прывяло да канфлікту зь Юрыем Антонавым і можа яшчэ прывесьці да другіх… Таму заяўляю: 1) Я не магу ў поўнай меры адказваць за не падпісаны мною матэрыял. Але паколькі ён усё ж абнародаваны, то гатовы папрасіць прабачэньня ў Юрыя Антонава, Уладзімера Мулявіна і іншых. Я таксама гатовы папрасіць прабачэньня ў Алы Пугачовай і Філіпа Кіркорава, чые здольнасьці я ацаніў ня вельмі высока, хаця апошні конкурс “Інтэрбачаньня” ў Дубліне, дзе выступаў Філіп, пераканаў мяне ў тым, што па сутнасьці я правы…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG