Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША плянуюць павялічыць да 490 мільярдаў даляраў выдаткі на абарону


ВАШЫНГТОН: Кангрэс ЗША разглядае законапраект, які прадугледжвае выдаткаваньне 490 мільярдаў даляраў на абарону. У адпаведнасьці з законапраектам, амэрыканскія ўзброеныя сілы маюць быць павялічаныя на 11 тысяч вайскоўцаў. Вайскоўцы атрымаюць таксама вышэйшыя на 3% заробкі. Жанчынам мае быць забаронена непасрэдна ўдзельнічаць у баявых дзееньнях. Законапрект прадугледжвае выдаткаваньне 49-ці мільярдаў на вайну ў Іраку і Афганістане, а таксама на барацьбу з міжнародным тэрарызмам. Калі законапраект будзе ўхвалены абедзьвумя палатамі Кангрэсу і падпісаны прэзыдэнтам, ён увойдзе ў сілу 1 кастрычніка бягучага году.
XS
SM
MD
LG