Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Баку адбылася цырымонія адкрыцьця нафтаправоду: Баку-Тбілісі-Чэйган


БАКУ: У сталіцы Азэрбэйджану адбылася цырымонія адкрыцьця нафтаправоду : Баку-Тбілісі, Чэйган. Прэзыдэнты Азэрбэйджану, Грузіі, Турцыі і Казахстану, а таксама міністр энэргэтыкі ЗША адкрылі тэрмінал ў Сангашал недалёка ад Баку. Прэзыдэнт Турцыі Ахмэт Сэзэр назваў нафтаправод “ шоўкавым шляхам 21-стагодзьдзя”, важным энэргэтычным калідорам паміж Ўсходам і Захадам, які паспрыяе стабілізацыі і эканамічнаму разьвіцьцю ўсяго рэгіёну. Пабудова нафтаправоду даўжынёю больш як 1700 кілямэтраў каштавала 4 мільярды даляраў. Ён разьлічаны на транспарт прыблізна мільёна барэляў нафты ў дзень.
XS
SM
MD
LG