Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве аштрафавалі “зуброў”


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў У Магілёве два актывісты незарэгістраванага руху “Зубр” пакараныя за ўдзел у акцыі, якую “зуброўцы” правялі з нагоды гадавіны знікненьня Юрыя Захаранкі насупраць будынку магілёўскага КДБ. Тады правядзеньню пікету перашкодзілі міліцыянты, якія затрымалі 12 чалавек, і на іх былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным парушэньні.

Пасьля гэтага Яўген Сувораў і Андрэй Разумкоў былі зноў затрыманы міліцыянтамі за распаўсюд незалежнай газэты “Выбар” на цэнтральных вуліцах Магілёва і дастаўлены ў пастарунак, а потым і ў суд, дзе быў разгледжаны іх удзел у акцыі 7 траўня.

Суд прызнаў вінаватымі актывістаў “Зубра” ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і супраціўленьні міліцыянтам, і пакараў іх вялікімі штрафамі: Андрэю Разумкову трэба заплаціць 20 мінімальных базавых велічынь, а Яўгену Сувораву — 25, што больш за паўмільёна рублёў.
XS
SM
MD
LG