Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Саюз палякаў знаходзяцца пад паліцэйска-пракурорскім уціскам"


Аляксей Дзікавіцкі, Прага “У дадзены момант у Беларусі ідзе масавая антыпольская прапаганда, […] а сябры Саюзу палякаў Беларусі знаходзяцца пад паліцэйска-пракурорскім уціскам”, – заявіў Радыё Свабода старшыня камісіі Сэйму ў справах сувязяў з палякамі ў замежжы Раман Гертых, які наведаў учора Беларусь.

Старшыня камісіі польскага Сэйму таксама сказаў:

(Гертых: ) “Камісія Сэйму ў справах сувязяў з палякамі ў замежжы будзе дамагацца, каб Польшча запатрабавала ад афіцыйнага Менску без аніякіх варункаў прызнаць новыя, абраныя дэмакратычным шляхам ў часе зьезду ўлады Саюзу палякаў Беларусі і даць гэтым уладам і Саюзу магчымасьць дзейнічаць”.

Гертых, які зьяўляецца лідэрам кансэрватыўнай партыі Ліга польскіх сем’яў, наведваў Беларусь 23 траўня разам з дэпутатамі Эўрапейскага парлямэнту ад гэтай жа партыі Войцехам Вежэйскім і Багуславам Рагальскім.

Гл. таксама: • Прадстаўнік польскага Сойму наведаў у Горадні Саюз палякаў Беларусі • Дэпутат Сэйму: "Ужо на польска-беларускай мяжы пачынаеш адчуваць нібыта ты ў нечым вінаваты"
XS
SM
MD
LG