Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Прэзыдэнтам павінна быць жанчына 40-45 гадоў, прыгожая, разумная"


RFE/RL Водгукі слухачоў – 23 траўня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Паўлюк: ) “Ці давяраю я дзяржаўным СМІ, якія пужаюць народ, што нам пагражаюць ЗША або краіны Эўропы. Канечне, я гэтаму ня веру! Ніхто не пагражае ні Люксэмбургу, ні Фінляндыі і таксама Беларусі. Нам пагражае Лукашэнка і ягонае атачэньне!

Мы ведаем, да чаго прывяло кіраўніцтва Гітлера народ Германіі і ўсё чалавецтва. Лукашэнка вельмі хваліць Гітлера і ідзе па яго дарозе. Мы, беларусы, павінны зрабіць усё, каб адхіліць яго ад улады. Другія краіны павінны нам дапамагчы, таму што мы ведаем, да чаго прывялі ўступкі Гітлеру і заляцаньні зь ім. Такія гітлеры як Лукашэнка павінны быць адхіленыя ад улады чым хутчэй, тым меншыя будуць страты”.

(Спадар: ) “Хачу выказаць сваё меркаваньне наконт таго, каго трэба выклікаць для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах у наступным годзе. Лічу, што гэта павінна быць жанчына 40-45 гадоў, прыгожая, разумная. Думаю, што яна будзе мець болей шансаў, каб заняць гэтую пасаду. Таму што тыя, хто жадаюць быць прэзыдэнтам, вядомыя нашаму народу, і яны маюць мала шансаў”.

(Мікола Саскевіч:) “Дзень добры, шаноўная Радыё Свабода! Пісьмо вашае з каляндарыкамі атрымаў. Вялікае дзякуй!”
XS
SM
MD
LG