Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі гаварылі пра іранскую ядзерную праграму


БРУСЭЛЬ. Высокапастаўленыя прадстаўнікі Вялікай Брытаніі, Францыі і Нямеччыны сустрэліся сёньня з прадстаўнікамі Ірану каб урэгуляваць разыходжаньні ў справе іранскай ядзернай праграмы. Хусэйн Мусавіян – адзін з прадстаўнікоў дэлегацыі Ірану заявіў, што шанцы на посьпех і правал перамоваў, якія адбываюцца за зачыненымі дзьвярыма, роўныя. Удзельнікі сустрэчы ў Брусэлі мусяць падрыхтаваць перамовы ў Жэнэве, у якіх возьмуць удзел міністры замежных справаў Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Францыі і кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна. Парыж, Лёндан і Бэрлін спрабуюць знайсьці шляхі каб пераканаць Іран спыніць экспэрымэнты ва ўзбагачэньні ўрану. У сваю чаргу Тэгеран заяўляе, што іранская ядзерная праграма мае выключна мірны характар.
XS
SM
MD
LG