Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТА "глыбока занепакоены" падзеямі ў Андыжане


БРУСЭЛЬ. Паўночна-атлянтычны альянс выказаў сёньня “глыбокую занепакоенасьць” з нагоды таго, што адбылося напярэдадні ва ўзбэцкім горадзе Андыжан. Штаб-кватэра НАТА выдала адмысловую заяву, у якой асуджаецца “непрапарцыйнае выкарыстаньне сілы” узбэцкімі спэцслужбамі ў часе разгону акцыяў пратэсту ў Андыжане. Узбэкістан бярэ ўдзел у НАТАўскай праграме Партнэрства дзеля міру. У заяве падкрэсьліваецца, што Альянс чакае, што “ўсе партнэры НАТА будуць выконваць свае абавязацельствы шанаваць правы і свабоды чалавека ды іншыя фундамэнтальныя каштоўнасьці”. НАТА папярэдзіў таксама, што цяпер уважліва перагледзіць свае дачыненьні з Узбэкістанам. Між тым ніжняя палата ўзбэцкага парлямэнту вырашыла стварыць незалежную камісію, якая правядзе расьсьледаваньне ў справе падзеяў 13 траўня ў Андыжане, дзе, паводле апазыцыі, загінулі 170 чалавек. Праваабаронцы кажуць, што загінуць маглі нават да тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG