Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вашынгтоне сустрэнуцца Джордж Буш і Махмуд Абас


ВАШЫНГТОН. У чацьвер у Вашынгтоне пройдуць перамовы лідэра Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Напярэдадні вылету ў Вашынгтон Абас заявіў журналістаў, што мае сьпіс патрабаваньняў, але чакае ад візыту вельмі сьціплых вынікаў. (Абас) “У нас шмат патрабаваньняў што да цяперашняй сытуацыі, якая склалася цягам апошніх чатырох месяцаў. Мы патрабуем каб амэрыканцы занялі пазытыўную пазыцыю ў дачыненьні да нас – як у палітычнай, так і ў эканамічнай сфэры. І калі я кажу пра палітычныя аспэкты, я маю на ўвазе “дарожную мапу” – плян мірнага ўрэгуляваньня на блізкім Усходзе” Раней дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што ў часе сустрэчы з Махмудам Абасам Джордж Буш будзе гаварыць пра важнасьць разьвіцьця дэмакратыі на палестынскіх тэрыторыях, а таксама запатрабуе ад палестынскага лідэра ліквідацыі тэрарыстычных арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG