Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“З 1 студзеня 2006 году ўвядзеньня расейскага рубля ў Беларусі ня будзе”


БелаПАН “З 1 студзеня 2006 году ўвядзеньня расейскага рубля ў Беларусі ня будзе” – пра гэта заявіў сталы прадстаўнік кіраўніка Беларусі ў Расеі Васіль Даўгалёў. “Я ў гэтым ўпэўнены – сказаў ён і дадаў – Зразумела, прэзыдэнты могуць даць указаньне, але мы тэхнічна не ўкладаемся ў тэрміны”.

Васіль Даўгалёў патлумачыў, што для тэхнічнай рэалізацыі гэтага праекту трэба як найменей шэсьць месяцаў. Але перад гэтым бакам неабходна падпісаць пагадненьне пра бюджэтную палітыку, якое пакуль не гатовае.

Нагадаем, што 1 студзеня 2006 году як тэрмін увядзеньня расейскага рубля ў Беларусі быў узгоднены Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Пуціным ў жніўні летась. А паводле ранейшай дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы, падпісанай у 1999 годзе, пераход Беларусі на расейскі рубель быў прызначаны на 1 студзеня 2005 году.
XS
SM
MD
LG