Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 24 траўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 24 траўня

“Крыніца”, 1925 год. Да дня незалежнасьці Літвы:

“Беларускі Народ цалком далучаецца да радасьці братняга Народу Літоўскага з прычыны ўжо здабытых ім ідэалаў, а так-жа мае найлепшыя пажаданьні для шчасьлівай далейшай падарожы Літоўскага Народу. Мы разумеем, што вольнасьці і шчасьце Літоўскага Народу зьяўляюцца ў поўнай меры вольнасьцяй і шчасьцем Народу Беларускага, а так-жа і наадварот: вольнасьці і шчасьце Народу Беларускага ў поўнай меры зьяўляюцца вольнасьцяй і шчасьцем Літоўскага Народу. Многа ў гэтых двух народаў супольнага, а галоўнае — ворагі супольныя”.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Пра ўсебеларускае гімнастычнае сьвята ў Віцебску:

“Гэта свята ўздыме натхненне многатысячнай арміі фізкультурнікаў на барацьбу за далейшы росквіт фізкультуры і спорту, за заваяванне новых рэкордаў ва ўсесаюзным і сусветным маштабе, на выхоўванне жыццерадаснага, боездольнага пакалення Беларускай ордэнаноснай рэспублікі — магутнага фарпосту Совецкага Саюза на мяжы з капіталістычным Захадам. Гарачае большэвіцкае прывітанне ўдзельнікам Усебеларускага гімнастычнага свята — ударнікам працы і абароны!”

“Звязда”, 1995 год. Валянцін Жданко пра вынікі рэфэрэндуму:

“Адзіная федэрацыя Беларусі і Расіі”, якой бы прыгожай назвай яна ні была аздоблена, на справе будзе азначаць адно — далучэнне нашай краіны да Расійскай Федэрацыі на правах чарговага аб’екта федэрацыі — такога ж, як, напрыклад, Калмыкія ці Башкірыя. Вынікі магчымага рэферэндуму ў Расіі прадказаць няцяжка — гэта ж не Чачню вяртаць… Фенаменальна, але лідэры Беларусі ніяк не адрэагавалі на гэтую падзею, з якой, фактычна, можа пачацца скасаванне незалежнасці краіны. Маўчаць палітыкі, маўчаць сродкі масавай інфармацыі, маўчыць грамадства…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG