Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бі-Бі-Сі страйкуе супраць звальненьняў


ЛЁНДАН. У Брытанскай вяшчальнай карпарацыі Бі-Бі-Сі праходзіць 24-гадзіны страйк супраць меркаваных звальненьняў. На працу сёньня ня выйшлі звыш паловы супрацоўнікаў Бі-Бі-Сі. Найболей страйк адбіўся на інфармацыйных выпусках радыё й тэлебачаньня – у эфір выходзяць наперад запісаныя праграмы.

Пад звальненьне маюць падпасьці 4000 з 27000 супрацоўнікаў. Кіраўніцтва Бі-Бі-Сі называе скарачэньні штату неабходнымі захадамі, што дазволяць укладаць большыя сродкі ў праграмы. Прафсаюзы пагражаюць новымі страйкамі, калі кіраўніцтва Бі-Бі-Сі не адмовіцца ад скарачэньня рабочых месцаў.
XS
SM
MD
LG