Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Frankfurter Allgemeine пра пачатак працы ЭГУ ў выгнаньні


Ул. інф. Як піша ўплывовае нямецкае выданьне "Frankfurter Allgemeine Zeitung", Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, які летась быў зачынены беларускімі ўладамі, ад 9 чэрвеня пачне працаваць у Вільні.

Сярод навучальных курсаў, якія прапануе гэты ўнівэрсытэт у выгнаньні – “Нямецкія і эўрапейскія дасьледаваньні”. Акрамя моўных і перакладчыцкіх дысцыплінаў, студэнты змогуць атрымаць спэцыялізацыю ў галіне абароны правоў чалавека, нямецкай палітычнай сыстэмы і трансфармацыйных працэсаў ва Ўсходняй Эўропе. Выданьне зьмяшчае электронны адрас, па якім можна атрымаць дадатковую інфармацыю: info@ifd-ehu-minsk.de

Сайт ЭГУ International у Вільні месьціцца па адрасе ehu-international.org.
XS
SM
MD
LG