Упершыню інфармацыя пра тое, што тагачасны губэрнатар Саратаўскай вобласьці Дзьмітры Аяцкаў можа стаць новым амбасадарам Расеі ў Беларусі зьявілася ў сярэдзіне сакавіка, і вось жа ў гэтай справе зроблены яшчэ адзін крок. Камітэт Дзярждумы ў справах СНД і сувязях з суйачыньнікамі даў згоду на тое, каб спадар Аяцкаў стаў амбасадарам. Паводле расейскіх мэдыяў, зацьверджаньне экс-губэрнатара прайшло практычна бяз абмеркаваньня. Толькі адзін дэпутат – намесьнік старшыні ўзгаданага камітэту Андрэй Савельеў быў супраць, пра што ён і паведаміў калегам у пісьмовай форме.
Чаму Андрэй Савельеў выклаў свае погляды ў пісьмовым выглядзе? Высьветлілася, што ён ня змог прысутнічаць на паседжаньні камітэту, але палічыў патрэбным, каб калегі абавязкова ведалі і ягоную думку, і думку партыі "Родина", якую спадар Савельеў прадстаўляе ў Дзярждуме і сябрам прэзыдыюму якой ён зьяўляецца.
Паводле Андрэя Савельева, Беларусь разглядаецца ягонай партыяй як стратэгічны і самы надзейны партнэр Расеі. Таму, падкрэсьлівае расейскі дэпутат, амбасадарам у Менск мусіла б ехаць зусім іншая асоба:
(Савельеў: ) "Калі на ключавы напрамак зьнешнепалітычнай дзейнасьці прызначаецца ўсялякі палітычна адпрацаваны матэрыял, дыскрэдытаваныя ва ўсіх адносінах чыноўнікі, дык гэта сьведчыць пра тое, што ўся дзейнасьць, накіраваная на ўмацаваньне саюзу Расеі і Беларусі, хутчэй за ўсё, носіць імітацыйны характар.
Альбо наагул Крэмль зацікаўлены ў тым, каб гэтую працу цалкам зруйнаваць. Я лічу, што Аяцкаў можа выконваць ролю марыянэткі, але ролю актыўнага і дзейнага дыплямата – прынцыпова ня можа. Як паводле свайго маральнага аблічча, так і паводле сваіх прафэсійных здольнасьцяў".
Цяперашні амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Блахін працуе тут ужо тры гады з гакам. Спадар Блахін пакідае ў Менску ўражаньне аб сабе як аб чалавеку, што шчыра хацеў дэмакратычных зьменаў у Беларусі. Але, падобна, ён цьвёрда перакананы: беларусы самастойна дамагчыся іх ня змогуць. І таму лічыць, што дэмакратыя прыйдзе сюды выключна з усходу, праз Маскву. Вось чаму цяперашні амбасадар неаднаразова падкрэсьліваў: шлях да пераменаў мусіць пачынацца з разьвіцьця рынкавых адносінаў у Беларусі; маўляў, рынак пацягне за сабой і палітычныя зьмены.
Што тычыцца спадара Аяцкава, дык, на мой погляд, перадусім трэба зьвярнуць увагу на сюжэт Саратаўскага тэлебачаньня пасьля сустрэчы губэрнатара з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску. Тады мясцовым вэтэранам Аяцкаў заявіў наступнае: "Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка хоча, каб я быў апошнім амбасадарам у Рэспубліцы Беларусь, і каб яны з Уладзімерам Пуціным сталі першымі грамадзянамі новай саюзнай дзяржавы. Я прыкладу максымум намаганьняў, каб так і сталася".
Аднак, магчыма, у спэцыфічных адносінах, што існуюць паміж Масквой і Менскам, роля амбасадара зусім не такая значная, як гэта бывае звычайна. Незалежны палітоляг Андрэй Фёдараў сказаў Радыё Свабода:
(Фёдараў: ) "У тых абставінах, што склаліся ў адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй, фактычна няма прынцыповага значэньня, хто тут будзе амбасадарам. Бо асноўныя стасункі вызначаюць не яны, а кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў. Амбасадары не адыгрываюць значнай ролі. Яны, хутчэй за ўсё, выконваюць прадстаўнічыя, а не сапраўдныя функцыі".
Пазыцыю Аляксандра Лукашэнкі ў справе саюзнай дзяржавы спадар Аяцкаў акрэсьліў. Я маю на ўвазе пажаданьне пра тое, каб ён стаў апошнім амбасадарам Расеі ў Беларусі. А што думаюць на гэты конт у Дзярждуме?
Дэпутат Савельеў сказаў Радыё Свабода: бальшыня парлямэнтароў звычайна галасуе так, як раіць Крэмль. А вось ён мае ўласную думку. А пра свае погляды Андрэй Савельеў сказаў:
(Савельеў: ) "Адзіная пэрспэктыва – гэта задума Крамля перарабіць фармат выбараў 2008 году і праводзіць выбары не ў Расейскай Фэдэрацыі, а ў саюзнай дзяржаве. І такім чынам прадставіць Уладзімеру Пуціну магчымасьць трэці раз стаць прэзыдэнтам. Гэта адзіная магчымасьць. Але паколькі ў Крамлі ёсьць розныя плыні, і ў самога Пуціна ёсьць гаспадары, якія ім кіруюць, я думаю, што альтэрнатыўная стратэгія – дзейнічаць нейкім іншым шляхам – увасобілася ў прызначэньні Аяцкава".