Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямецкія сацыял-дэмакраты прайграюць важныя выбары


БЭРЛІН. Кіруючая ў Нямеччыне Сацыял-дэмакратычная партыя прайграла ў выбарах ў буйнейшай нямецкай зямлі – Паўночны Рэйн-Вэстфалія.Паводле дадзеных апытаньняў грамадзянаў, якія праводзіліся каля выхадаў з выбарчых участкаў, сацыял-дэмакраты атрымалі каля 37% галасоў, у той час як за апазыцыйных хрысьціянскіх дэмакратаў прагаласавалі 45% выбаршчыкаў. “Зялёныя” – партнэры сацыял-дэмакратаў па кааліцыі атрымалі 6% галасоў. Калі гэтыя дадзеныя пацьвердзяцца, то сацыял-дэмакраты ўпершыню за 39 гадоў згубяць уладу ў Паўночным Рэйн-Вэстфаліі. Сёньняшнія выбары разглядаюцца як рэфэрэндум аб даверы ўраду канцлера Гэрхарда Шродэра.
XS
SM
MD
LG