Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстрацыя супраць парушэньняў свабоды слова ў Алма-Аты


АЛМА-АТЫ. У Алма-Аты паўтары тысячы чалавек ўзялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць рашэньня ўладаў закрыць папулярны апазыцыйны тыднёвік “Рэспубліка”. Сярод дэманстрантаў былі прадстаўнікі казахскай апазыцыі, а таксама супрацоўнікі тыднёвіка. Адзін зь лідэраў апазыцыі Жармахан Туякбай заявіў: (Туякбай) “Мы ўсе ведаем казахскую прымаўку: яны могуць адсекчы нам галаву, але ня могуць адрэзаць нам язык. Ці насамрэч патрэбная нам такая дзяржава і такі ўрад?” На пачатку траўня міністэрства інфармацыі закрыла тыднёвік без аніякіх тлумачэньняў. Супрацоўнікі “Рэспублікі” і раней спазналі адміністрацыйны ўціск і шантаж.
XS
SM
MD
LG