Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Аўганістану ў ЗША


БОСТАН. ЗША. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай знаходзіцца зь візытам ў ЗША, які распачаўся наведваньнем Бостану, дзе Карзай выступіць зь лекцыяй. Заплянаваныя таксама сустрэчы аўганскага прэзыдэнта з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і прадстаўнікамі вашынгтонскай адміністрацыі, у часе якіх будуць абмеркаваныя пэрспэктывы вайсковага і эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама лёс аўганскіх палонных, што знаходзяцца ў амэрыканскіх вязьніцах. Хамід Карзай дамагаецца, каб былі пакараныя амэрыканскія вайскоўцы, якія парушалі правы вязьняў, а таксама каб быў уведзены больш жорсткі кантроль за вайсковымі апэрацыямі ЗША ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG