Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Антыамэрыканскія дэманстрацыі ў Інданэзіі


ДЖАКАРТА. У сталіцы Інданэзіі – Джакарце – прайшлі масавыя дэманстрацыі, выкліканыя паведамленьнямі пра зьнеслаўленьне Карану амэрыканскімі вайскоўцамі. Каля 7 тысячаў чалавек прыйшлі да амбасады ЗША, скандуючы антыамэрыканскія лёзунгі. Арганізатар акцыі – Махамад Аль Хасаас заявіў: (Хасаас) “Наша галоўнае патрабаваньне – каб Амэрыка спыніла зьдзекі змусульманаў а прэзыдэнт Буш папрасіў прабачэньня ва ўсіх мусульманскіх вернікаў сьвету. Ён таксама павінен прысудзіць сьмяротнае пакараньне тым, хто вінаваты ў злоўжываньнях у лягерах і закрыць лягеры ў Гуантанама, Абу-Грайб і Баграме” Між тым амэрыканскі тыднёвік “Newsweek” абверг сваю ранейшую інфармацыю аб фактах зьняважлівага стаўленьня да Карану ў амэрыканскай базе Гуантанама, дзе трымаюць палонных талібаў.
XS
SM
MD
LG