Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыйны форум на Кубе


ГАВАНА. Скончыла працу першая двухдзённая канфэрэнцыя кубінскіх праваабаронцаў, што адбылася каля Гаваны. Ніякіх інцыдэнтаў у часе працы форуму, у якім узялі ўдзел 168 дэлегатаў з 14 правінцыяў краіны, не было. У заключнай рэзалюцыіі яны назвалі рэжым Кастра “сталінскім” і заклікалі да аднаўленьня дэмакратычных традыцыяў на Кубе. У якасьці назіральнікаў у канфэрэнцыі ўзялі ўдзел дыпляматы са Злучаных Штатаў, Польшчы, Японіі, Нідэрляндаў і Чэхіі. Быў зачытаны зварот ад прэзыдэнта Джорджа Буша, які паабяцаў, што “Куба хутка стане вольнай краінай”.
XS
SM
MD
LG