Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мітынг у Кара-су


КАРА-СУ. Ва ўзбэцкай частцы памежнага гораду Кара-су сёньня адбываецца чарговы мітынг пратэсту. Карэспандэнт узбэцкай службы нашага радыё Гафур Юлдошаў пераде з месца падзеяў: (Юлдошаў) “У горадзе Кара-Су працягваецца мітынг пратэсту, які пачаўся ўчора. Галоўнае патрабаваньне ўдзельнікаў мітынгу – вызваліць Бахтыяра Рахімава ды іншых арганізатараў масавых выступаў, што адбыліся напярэдадні ў горадзе”. Узбэцкія сілы бясьпекі абшукваюць кватэры і арыштоўваюць людзей у Кара-су, якія, паводле меркаваньня спэцслужбаў, маюць дачыненьне да пратэстаў. На мінулым тыдні ў горадзе Андыжан пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія былі расстраляныя войскам. Паводле дадзеных праваабаронцаў, ў часе хваляваньняў маглі загінуць да тысячы чалавек. Між тым Расея скрытыкавала сёньня АБСЭ за няправільную, паводле Масквы, ацэнку сытуацыі ва Узбэкістане.
XS
SM
MD
LG