Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зварот Буша да амэрыканскага народу


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выступіў у суботу ў радыё са штотыднёвым зваротам да амэрыканцаў. Гаворачы пра барацьбу з тэрарызмам, Буш сказаў: (Буш) “Тэрарысты ведаюць, што з надыходам свабоды на Блізкі Усход для іх там ня будзе месца і таму яны робяць усё, каб спыніць прагрэс. Аднак апошнім часам мы нанесьлі па іх моцныя ўдары. У Аўганістане перад судом пастаўленыя дзесяткі тэрарыстаў і мяцежнікаў. У Пакістане схоплены адзін з бліжэйшых хаўрусьнікаў бін Ладэна. У Іраку арыштаваныя двое памочнікаў Аз-Заркаўі, а ў раёне ірацка-сірыйскай мяжы нашыя войскі зьнішчылі і ўзялі ў палон сотні тэрарыстаў і паўстанцаў”
XS
SM
MD
LG