Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ірацкага ўраду скончыў візыт ў Анкару


БАГДАД. Прэм’ер-міністар Іраку Ібрагім аль-Джаафары скончыў сёньня візыт у Турэччыну. У Анкары ён правёў перамовы з турэцкім прэм’ерам Рэджэпам Эрдаганам . Аль Джаафары паабяцаў дапамагчы ў спыненьні курдзкіх ваяўнікоў, якія пераходзяць праз мяжу з Іраку ў Турэччыну. Бакі абмеркавалі таксама пэрспэктывы эканамічнага супрацоўніцтва. Гэта быў першы замежны візыт аль-Джаафары пасьля таго, як у красавіку ён стаў кіраўніком ірацкага ўраду.
XS
SM
MD
LG