Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты прадстаўнікоў апазыцыі ў Баку


БАКУ. У Баку арыштаваныя сёньня дзесяткі прыхільнікаў апазыцыі, якія плянавалі наладзіць масавую акцыю пратэсту ў цэнтры гораду. Як паведамляе карэспандэнт нашага радыё, затрыманыя больш за 80 чалавек, сотні людзей зьбітыя. Арганізатарамі акцыі былі тры апазыцыйныя партыі – Дэмакратычная, Мусават і партыя Народнага фронту. Галоўнае патрабаваньне пратэстоўцаў – забесьпячэньне свабодных парлямэнцкіх выбараў у лістападзе сёлета. Раней ўлады забаранілі ладзіць дэманстрацыю.
XS
SM
MD
LG