Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская газэта друкуе імёны беларускіх грамадзян, якім забароняць уезд у Польшчу


Ул. інф. Сёньня польская газэта “Zycie Warszawy” надрукавала сьпіс беларускіх грамадзян, якім мае быць забаронены ўезд у Польшчу ў сувязі з канфліктам вакол Саюзу палякаў Беларусі.

Са спасылкай на міністэрства замежных спраў Польшчы газэта піша, што ў гэтым сьпісе каля 10 асобаў, у тым ліку былы старшыня Саюзу палякаў Тадэвуш Кручкоўскі, а таксама ягоныя прыхільнікі ў арганізацыі—спадары Канстанцін Тарасевіч, Кшыштаф Знайдзінскі і Станіслаў Трацяк.

Забарона датычыць і міністра юстыцыі Беларусі Віктара Галаванава. Міністэрства нядаўна прызнала несапраўднымі вынікі апошняга—6-а зьезду СПБ, які адбыўся 12-13 сакавіка ў Горадні. На зьезьдзе было абранае новае кіраўніцтва Саюзу, няўгоднае ўладам.

Паводле газэты, у сьпісе таксама ёсьць чыноўнікі беларускага камітэту ў справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў, і супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG