Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Узбэкістан адмаўляецца ад міжнароднага расьсьледаваньня падзеяў у Андыжане


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз выказаў шкадаваньне ў сувязі з адмоваю уладаў Узбэкістану правесьці міжнароднае расьсьледаваньне нядаўніх пратэстаў у Андыжане. Генэральны сакратар НАТО Яап дэ Гоп Схэфэр заявіў, што адмова можа нэгатыўна адбіцца на дачыненьнях паміж Узбэкістанам і НАТО. У панядзелак сытуацыя ва Ўзбэкістане будзе абмяркоўвацца на нарадзе міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу.

Узбэцкія ўлады паведамляюць, што ў Андыжане загінулі 169 чалавек, тым часам як міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і ўзбэцкая апазыцыя заяўляюць, што ў часе пратэстаў магло быць забіта да тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG