Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады перашкаджаюць сябрам СПБ зьбіраць подпісы пад лістом да Лукашэнкі


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Саюзе палякаў Беларусі (СПБ) паведамілі, што прадстаўнікі ўладаў аказваюць ціск на некаторых актывістаў СПБ, якія зьбіраюць подпісы пад лістом-зваротам да Аляксандра Лукашэнкі.

Сябрам саюзу палякаў пагражаюць непрыемнасьцямі, нават звальненьнем з працы. Такія сыгналы паступілі, у прыватнасьці, зь Ліды і Смаргоні.

Подпісы зьбіраюцца трэці дзень, іх сабралі ўжо каля тысячы. У лісьце зазначана, што падпісанты абураныя фільмам “Хто замовіў Саюз палякаў”, які паказала Беларускае тэлебачаньне, ды “масіраванай інфармацыйнай атакай” на сваю арганізацыю.

Сябры СПБ таксама пішуць прэзыдэнту, што не займаюцца палітыкай і “не зьбіраюцца нікога выводзіць на барыкады”.
XS
SM
MD
LG