Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 20 траўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 20 траўня.

“Беларус”, 1915 год:

“12 дня гэтага месяца залажылася ў Вільні Беларускае Таварыство дзеля падмогі пацярпеўшым ад вайны. Мэта такая: даць помач пацярпеўшым нашым людцам выдаючы ім дапамогу грашмі, або збожжам, або даць ім прытулак часовы там, куды людцы мусілі ўцячы з мейсца ваеннага. Хто хочэць належыць да гэтаго Таварыства, плаціць у год 3 рублі. Дастаткі Таварыства ў гэтых складках, з афяр і з даходу ад вечароў, лекцый і іншага”.

“Звязда”, 1935 год. Паведамленьне ТАСС:

“18 мая 1935 г., у 12 г. 45 мін., у гор. Маскве, у раёне Цэнтральнага аэрадрома адбылася катастрофа з самалётам “Максим Горький”… Пры катастрофе загінула 11 чалавек экіпажа самалёта “Максим Горький” і 36 чалавек пасажыраў — ударнікаў з інжынераў, тэхнікаў і рабочых ЦАГІ, у ліку якіх было некалькі членаў сем’яў. Пры сутычцы ў паветры таксама загінуў лётчык Благін, які пілатаваў трэніровачны самалёт. Пахаванне загінуўшых прынята на дзяржаўны кошт і адбудзецца 20 мая г.г. Урадам пастаноўлена выдаць сем’ям загінуўшых па 10 тысяч рублёў адначасовай дапамогі кожнай сям’і і ўстанавіць павышанае пенсійнае забеспячэнне”.

“Звязды”, 1945 год:

“З 20 мая Упраўленне ваенна-грамадзянскага паветранага флоту і органы сувязі арганізуюць дастаўку на самалётах газет у Полацкую, Пінскую, Брэсцкую, Палескую, Віцебскую, Магілёўскую вобласці і рад раёнаў Мінскай вобласці. Чытачы змогуць атрымаць “Звязду”, “Советскую Белоруссию” і іншыя газеты, якія друкуюцца ў Мінску, у дзень іх выхаду, а “Правду”, “Известия” і іншыя маскоўскія газеты — на другі і трэці дзень выхаду з друку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG