Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднавілі крымінальную справу супраць вядомага праваабаронцы Гары Паганяйлы


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пракуратура Менску аднавіла крымінальную справу супраць намесьніка старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйлы. Праваабаронцу падазраюць у паклёпе на прэзыдэнта.

Паклёп сьледчыя ўбачылі ў інтэрвію Гары Паганяйлы, які той даў летась швэдзкаму тэлебачаньню.

Сёлета ў лютым крымінальную справу супраць Гары Паганяйлы закрылі, абвясьціўшы ў пастанове, што ў дзеяньнях праваабаронцы злачынства не было, хаця паклёп на прэзыдэнта прысутнічаў.

Гары Паганяйла не пагадзіўся з гэтай фармулёўкай і зьвярнуўся ў суд, патрабуючы прызнаньня, што ён цалкам не вінаваты. “Прызнаваць гэта ў пракуратуры Менску не жадаюць, таму і аднавілі супраць мяне крымінальную справу”, — пракамэнтаваў дзеяньні гарадзкой пракуратуры Гары Паганяйла.
XS
SM
MD
LG