Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кандаліза Райс: "Іран – спонсар тэрарызму"


ВАШЫНГТОН. На наступным тыдні ў Брусэлі мае адбыцца чарговы раўнд перамоваў трох краін Эўразьвязу з Іранам у пытаньні іранскай ядзернай праграмы. Напярэдадні Тэгеран ізноў паўтарыў, што ня мае намеру адмаўляцца ад вытворчасьці ўзбагачанага ўрану.

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс у часе прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіла: “Увесь сьвет глыбока занепакоены сытуацыяй вакол ядзернай праграмы Ірану. Я хачу адзначыць, што гэта ня проста праграма. Іран – гэта дзяржава-спонсар тэрарызму ў рэгіёне, дзе Ізраіль і палестынцы зь вялікімі намаганьнямі ідуць да вырашэньня двухбаковага канфлікту”.
XS
SM
MD
LG